У Полацку на базе СШ №14 імя М.С. Грыневіча адбылося чарговае пасяджэнне школы павышэння палітычнай адукаванасці

04.01.2024

На базе СШ №14 імя М.С. Грыневіча адбылося чарговае пасяджэнне школы павышэння палітычнай адукаванасці.

З інфармацыяй аб навацыях выбарчага заканадаўства, дзейнасці Усебеларускага народнага сходу, правядзення адзінага дня галасавання выступіла Святлана Адзінцова, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч падчас сваёй размовы ўвагу звярнуў на выкананне асноўных паказчыкаў дзейнасці рэгіёна ў 2023 годзе, зрабіў акцэнты на важных для Полаччыны падзеях.

Як адзначыў кіраўнік Полацкага раёна, не губляе сваёй актуальнасці навядзенне парадку на тэрыторыі горада і раёна, падрыхтоўка да ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, выхаванне падрастаючага пакалення. Важна працягваць работу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемстваў ЖКГ, выкананні мерапрыемстваў, прадугледжаных комплексам мер па развіцці Полацкага раёна да 2025 года.

Падчас сустрэчы прагучала і нямала пытанняў, з якімі звярнуліся педагогі да Ігара Марковіча. У ліку асноўных — працяг рамонту дарог, уладкаванне тратуараў у мікрараёне Громы, арганізацыя медыцынскага, гандлёвага абслугоўвання, транспартных зносін, стварэнне ў рэгіёне ўмоў для заняткаў спортам і іншыя.

Па кожным звароце старшынёй Полацкага райвыканкама дадзены тлумачэнні, праблемныя пытанні ўзяты на кантроль.

https://www.pvestnik.by