У Беларусі спыняецца вяшчанне некаторых тэлеканалаў

04.01.2024

З 3 студзеня ў сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння дазволу на трансляцыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, спыняецца вяшчанне тэлеканала «ЖАРА ТБ» у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

Акрамя таго з 3 студзеня спыняецца трансляцыя двух тэставых тэлеканалаў. Гэта «Кропка адрыву» (у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA), і «Ілюзіён+»  «Еўракiно» (у дадатковым пакеце «Сямейны HD» і пашыраным пакеце «ZALA: усё ўключана HD», а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA).

Падрабязнасці прыводзіць сайт «Белтэлекама».

https://www.pvestnik.by