Якія мерапрыемствы пройдуць у Полацку да Раства Хрыстова?

05.01.2024

Па існуючай добрай традыцыі ў дзень Раства Хрыстова, 7 студзеня, у 13.00 у Сафійскім саборы пройдзе калядны канцэрт. Ён пакладзе пачатак шэрагу святочных мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі і культуры Полацка і Полацкага раёна. У гэты ж дзень у гарадскім Палацы культуры ў 15.00 адбудзецца калядны ранішнік выхаванцаў нядзельных школ.

16 студзеня ў 15.00 палачане збяруцца ў Цэнтры культуры «Полацк» на «Калядныя сустрэчы - 2024». 17 студзеня ў 11.00 у гэтай жа установе культуры пройдзе архірэйская калядная ёлка, а ў 18.00 адбудзецца раённы калядны бацькоўскі сход. .

Добрае свята светлай надзеі і веры прыйдзе ў кожны дом, падорыць цяпло і радасць.

https://www.pvestnik.by