З ходам будаўніцтва новай МТФ і работай ААТ "Маяк Высокае" азнаёміўся ў час рабочага візіту прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Будаўніцтва новай МТФ недалёка ад вёскі Высокае пачалося яшчэ ў мінулым годзе. Цяпер будаўнічыя работы ідуць актыўна: штодзень тут працуюць больш за 120 чалавек і больш за 30 адзінак тэхнікі. Усе работы плануецца завяршыць да снежня гэтага года.