Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) у студзені - красавіку 2024 года ў бягучых цэнах склала Br6,5 млрд і павялічылася ў параўнанні са студзенем - красавіком 2023 года ў супастаўных цэнах на 6,9 працэнта. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У цэнтры ўвагі - праца Полацкага малочнага камбіната. Правялі рабочую нараду па пытаннях развіцця прадпрыемства, мадэрнізацыі, арганізацыі граматнага маркетынгу, пошуку рынкаў збыту.
З 25 мая па 5 чэрвеня дзяржаўтаінспекцыя Полаччыны традыцыйна правядзе СКМ "Увага - дзеці!".
Палатно даўжынёй 44 метры, складзенае з маляванак з яркімі намаляванымі кветкамі, падрыхтуюць да 1050-годдзя Віцебска, якое адсвяткуюць у канцы чэрвеня. У культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" карэспандэнту БЕЛТА расказалі, што будзе сімвалізаваць такі падарунак любімаму гораду.
У Беларусі рознічны тавараабарот у студзені - красавіку 2024 года склаў Br26,6 млрд, або 112,1 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2023 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
20, 21, 22 мая 2024 года ўсе жыхары, не залежна ад таго, прымацаваны яны да медыцынскай установы ці не, змогуць атрымаць кансультацыю ўрача-дэрматавенеролага на прадмет наяўных утварэнняў на скуры (радзімыя плямы, паліпы, бародаўкі і інш.) у скурна-венералагічным аддзяленні цэнтральнай гарадской паліклінікі (г. Полацк, вул. Кастрычніцкая, 15).
Інфармуем, што па выніках праведзенага 24 красавіка 2024 г. конкурсу Полацкім райвыканкамам праведзена адчужэнне транспартнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Белтэхнасэрвіс" Яцкоўскага Анатоля Веніямінавіча (Рэспубліка Беларусь) належачых Полацкаму раёну 96 795 шт. акцый ААТ "СПМК-27 г. Полацк" (87,58539565% статутнага фонду) па кошце, які складае 272 574,72 бел.руб.
На базе Мазырскага пагранічнага атрада прайшоў чэмпіянат органаў пагранічнай службы па ваенным трохбор'і.
30 мая з 10.00 да 12.00 у ЦБП № 216 ААТ "ААБ Беларусбанк у г. Полацку" па адрасе: г. Полацк, вул. Ф. Скарыны, 4 адбудзецца чарговы выязны прыём грамадзян прававымі інспектарамі працы па пытаннях, што тычацца тлумачэнняў норм заканадаўства.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 мая падпісаў Указ № 196 аб узнагароджанні ордэнам Маці.