Фотафакт: у Полацку адзначылі Дзень абароны дзяцей

03.06.2024

Ярка і весела адзначылі Дзень абароны дзяцей на плошчы Францыска Скарыны ў Полацку. Свята сабрала сотні юных палачан і іх бацькоў.

Арганізатары прадставілі займальныя тэматычныя пляцоўкі, пазнавальны і навучальны інтэрактыў, аніматары парадавалі танцавальнай і гульнявой праграмай.

Нямала гледачоў сабрала вялікая канцэртная праграма з удзелам юных зорачак. Гарманічныя дуэты, яркія нумары і звонкія галасы... Усе спявалі пра дабрыню, маму, лета і родны край. Пад завадныя рытмы з задавальненнем танчылі і малыя.

https://www.pvestnik.by