Ужо заўтра ў Полацк прыбудзе каўчэг з часціцай мошчаў святой блажэннай Матроны Маскоўскай. Святыня будзе знаходзіцца ў Богаяўленскім кафедральным саборы.

Работнікаў сферы культуры ўшаноўвалі ў Віцебску напярэдадні прафесійнага свята, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

ААТ "Пеленг" распрацоўвае мадэль спадарожніка, на базе якога можна будзе будаваць групоўкі касмічных апаратаў. Аб гэтым расказаў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па навукова-тэхнічным развіцці Дзмітрый Сікорскі ў YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".

Расонскі край вядомы сваёй унікальнай маляўнічай прыродай - запаведнымі лясамі і прыгожымі азёрамі, што робіць раён прывабным для развіцця экалагічнага турызму. Архітэктурным брэндам Расонаў лічыцца палац XIX-XX стагоддзяў - сядзібны дом памешчыка Гласко. Ёсць на Расоншчыне знакавыя мясціны, якія адлюстроўваюць гераічную гісторыю краіны. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў раёне была створана партызанская зона з аэрадромамі і тэлефоннай сувяззю. У Мемарыяльным скверы ў райцэнтры пахавана больш за 2,5 тыс. савецкіх воінаў і партызан. На месцы партызанскай стаянкі брыгады імя Ракасоўскага размешчаны музей партызанскага побыту пад адкрытым небам. Расоны ўзнагароджаны вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны".

У Беларусі, паводле даных на 8 кастрычніка, пасеяна больш як 1,289 млн га азімых збожжавых на зерне, што складае 85 працэнтаў да плана, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Працягваюцца работы па рамонце вулічна-дарожнай сеткі ў г. Полацку.

Полацкі дзяржуніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай з рабочым візітам наведала Ганна Зацявахiна, першы прарэктар Аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыi вышэйшай адукацыі "Міжнародны банкаўскі інстытут імя Анатоля Сабчака".

"Белтэлекам" папярэджвае аб магчымых праблемах з інтэрнэтам 9-11 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

У Беларусі пачалася рэгістрацыя на рэпетыцыйнае тэсціраванне, перадае БЕЛТА.

Сёння ў Полацк з рабочым візітам прыбыў Анатоль Ліневіч, міністр сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Старонка 127 з 644