Прэзентацыя экспазіцыі і афіцыйная цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў III Міжнароднага конкурсу плаката да 145-годдзя Казіміра Малевіча "УНОВИС. XXI век. #Малевич Черный / #Малевич Белый" адбылася ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (ВНМВ), перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі аб'ём прамысловай вытворчасці ў студзені - верасні склаў Br150,7 млрд, або ў супастаўных цэнах 106,4 працэнта да ўзроўню студзеня - верасня мінулага года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Па крытэрыях спрыяльных умоў для мацярынства і нараджэння дзяцей Беларусь сёння займае 25-е месца сярод 179 краін свету і першае - сярод краін СНД. За гэтымі лічбамі стаіць планамерная работа дзяржавы ў галіне сямейнай палітыкі.
У Беларусі знімуць абмежаванні па памеры пенсій для працуючых пенсіянераў. Адпаведную меру падтрымаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, расказаў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі 14 кастрычніка, у Дзень маці, стартаваў Тыдзень бацькоўскай любові. Працягнецца ён да 21 кастрычніка — Дня бацькі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Сёння ў Полацку прайшла сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай і мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з бацькамі 22 шматдзетных сем'яў з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь.
14 кастрычніка ў Полацку адкрылі дзіцячы дом сямейнага тыпу, які стаў 35-м у Віцебскай вобласці. Новы дом разлічаны на 10 дзяцей. У двухпавярховым катэджы ў дзяцей ёсть свае спальні, агульная сталовая для сямейных абедаў, гасціная.
Аграрыі рэспублікі, паводле апошніх даных на 14 кастрычніка, убралі 15,9 тыс. га пасяўных плошчаў бульбы, што складае 89,6 працэнта да плана. Пры гэтым у сельскагаспадарчых арганізацыях накапана 494,6 тыс. т караняплода з сярэдняй ураджайнасцю па краіне 310,5 ц/га, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Выстава "Беларускі народны: код нацыянальнай якасці. Шэдэўры народных мастакоў" адкрылася сёння ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле беларускага мастацтва XX-XXI стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Прамысловыя прадпрыемствы Беларусі будуць развіваць супрацоўніцтва з "Газпрамам". Гэта прадугледжана дакументамі па развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, падпісанымі ў рамках Пецярбургскага міжнароднага газавага форуму, паведамілі БЕЛТА ў расійскай кампаніі.