Праверыць веды можна ў тры этапы. Першы пройдзе з 18 кастрычніка па 12 снежня.
Жадаючыя змогуць здаць тэсты па 15 прадметах: беларускай, рускай мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай, кітайскай мовах, гісторыі Беларусі, грамадазнаўстве, сусветнай гісторыі (найноўшы час), геаграфіі.
Другі этап адбудзецца ў студзені-лютым 2025 года, трэці — з сакавіка па красавік. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.