4 лістапада 2024 г.у 10.00 г. у малой зале корпуса № 1 Полацкага райвыканкама (г. Полацк, вул. Талстога, 6) адбудзецца сумеснае пасяджэнне Прэзідыума Полацкага раённага Савета дэпутатаў і Полацкага раённага выканаўчага камітэта па пытанні ўтварэння Полацкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

4 ноября 2024 г. в 10.00 ч. в малом зале корпуса № 1 Полоцкого райисполкома (г.Полоцк, ул.Толстого, 6) состоится совместное заседание президиума Полоцкого районного  Совета депутатов и Полоцкого районного исполнительного комитета по вопросу образования Полоцкой районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь.

Конкурс прафесійна-творчага майстэрства "Малады спецыяліст-2024" для работнікаў сістэмы аховы здароўя вобласці пройдзе ў Віцебску 31 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА
паведамілі ў Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя (БПРАЗ).

У Беларусі з 1 лістапада ўнутрырэспубліканскія перавозкі пасажыраў у нерэгулярных зносінах, у тым ліку аўтамабілямі таксі, выконваюцца па новых правілах, паведамляе БЕЛТА.

Пілотны праект па забеспячэнні электратранспартам рэалізуюць у Наваполацку ў 2024-2025 гадах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №795 ад 29 кастрычніка 2024 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Беларусь і Малайзія дамовіліся сфарміраваць міжурадавую камісію па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Пытанні яе хутчэйшага стварэння абмяркоўваліся ў час візіту першага намесніка міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Лукашэвіча ў Куала-Лумпур, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

29 кастрычніка памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч правёў прыём грамадзян у Віцебскім аблвыканкаме.

Беларусь і Расія 29 кастрычніка правялі ў Мінску кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па пытаннях агульнаеўрапейскай бяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Больш за 20 бяспраўнікаў затрыманыя ў Віцебскай вобласці за выхадныя. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Беларусь і Сахалінская вобласць маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоль Ліневіч па выніках сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі і гандлю Сахалінскай вобласці Інай Паўленка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старонка 122 з 644