Расоны - гарадскі пасёлак на поўначы Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў раёне была створана партызанская зона з аэрадромамі і тэлефоннай сувяззю. Больш за 20 тыс. народных мсціўцаў з Беларусі, Расіі, Латвіі і Літвы рыхтаваліся тут да правядзення аперацый у нямецкім тыле.
У Беларусі плануецца распрацаваць Экалагічны кодэкс, паведаміла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні Палаты прадстаўнікоў Жанна Чарняўская ў час пашыранага выязнога пасяджэння на тэму "Перапрацоўка адходаў і выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў як фактар эканамічнага развіцця Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
В 2024 году был принят ряд нормативных правовых актов, которые существенным образом изменяют правовое регулирование экскурсионного обслуживания.
Акцэнты падчас збору кіруючага складу органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Віцебскай вобласці зроблены на выкананні задач па нясенню службы на кантрольна-прапускным пункце. Пра гэта журналістам падчас збору ў Оршы заявіў вайсковы камісар рэгіёну Дзмітрый Вальфовіч, паведамляе БЕЛТА.
Аграрыі рэспублікі, паводле даных на 2 кастрычніка, сабралі 9,085 млн т збожжа з улікам рапсу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Такія праекты, як "Віцебскі мастак" і "Віцебская акварэль", робяць горад на карце прыцягальным, яркім і неадназначным. Пра гэта на прэс-канферэнцыі "Духоўнасць нацыі ў мастацтве: спадчына і новыя праекты мастакоў Віцебскага рэгіёна" ў Доме прэсы заявіла старшы навуковы супрацоўнік філіяла "Мастацкі музей" Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Алена Крывенькая, паведамляе БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ нумар 384, якім зацверджаны важнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2025 год. Дакумент захоўвае нацэленасць эканамічнай палітыкі на забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і рост дабрабыту насельніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
9 кастрычніка 2024 года з 11:00 да 12:00 гадзін у рамках кантактна-кааперацыйнай біржы плануецца правядзенне анлайн-перамоў з арганізацыямі канцэрна "Беллеспаперапрам": ААТ СКБЗ "Альберцін", філіял Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы", ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры", РУП "Завод газетнай паперы", ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак", ААТ "Светлагорскі ЦКК", ААТ "Барысаўскі ДОК", ААТ "Івацэвічдрэў". Тэрмін прыёму заявак: да 8 кастрычніка 2024 года.
Паважаныя прадстаўнікі старэйшага пакалення!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём пажылых людзей — святам мудрасці і дабра!
У Магілёве прайшлі Алімпійскія дні моладзі Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы сярод дзяўчат і юнакоў 2007-2011 г.н. На працягу шасці дзён больш за 100 атлетаў з розных куткоў Беларусі паказвалі свае здольнасці, праяўлялі цягавітасць і сілу духу ў дзесяці вагавых катэгорыях.