У Беларусі таксама намалочана больш за 1,67 млн т зерня кукурузы, ураджайнасць склала 79,2 ц/га. Убрана 211,1 тыс. га пасяўных плошчаў, адведзеных пад кукурузу на зерне, або 70,8 працэнта ад плана. Сабрана таксама звыш 19 млн т зялёнай масы кукурузы з ураджайнасцю 235 ц/га. Кукурузу на сілас і зялёныя кармы на сёння ўбралі з плошчы 810,5 тыс. га (85 працэнтаў уборачнай плошчы).
Уборка цукровых буракоў завершана на 54,1 працэнта, паколькі ўбрана 56,2 тыс. га. Работнікі АПК накапалі каля 2,6 млн т цукровага караняплода, сярэдняя ўраджайнасць па рэспубліцы сфарміравана на ўзроўні 460 ц/га.
Таксама, паводле даных на 14 кастрычніка, сабрана 96,3 тыс. т агародніны пры ўраджайнасці (без гарошку) 340,5 ц/га. Убрана 3,81 тыс. га пасяўных плошчаў, або 67,4 працэнта да плана.