Наталля Качанава і мітрапаліт Веніямін правялі сустрэчу са шматдзетнымі сем'ямі ў Полацку

15.10.2024

Сёння ў Полацку прайшла сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай і мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з бацькамі 22 шматдзетных сем'яў з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь.

Удзел у мерапрыемстве прынялі Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Сяргей Сівец, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Ілля Ікан, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.

Сустрэча прысвечана Дню маці, які дае старт Тыдню бацькоўскай любові, і ўваходзіць у трыяду маштабнага мерапрыемства "Размова аб важным: шчаслівая сям'я — моцная дзяржава" — сумеснай ініцыятывы Савета Рэспублікі і Беларускай Праваслаўнай Царквы, якая сёлета будзе рэалізоўвацца ўжо другі раз.

- Я шчыра спадзяюся, што такія сустрэчы будуць працягнуты і стануць добрай, слаўнай традыцыяй у Полацку. Горад выбраны не выпадкова, бо ён самы старажытны горад у нашай краіне, калыска духоўнасці, гісторыі, — адкрыла мерапрыемства Наталля Іванаўна.

Зносіны праходзілі ў фармаце адкрытага дыялогу за кубкам гарбаты. Сярод паднятых тэм - дэмаграфічная бяспека, выхаванне дзяцей і прывіццё традыцыйных сямейных, хрысціянскіх каштоўнасцяў. Сем'і з задавальненнем дзяліліся сваім вопытам. Таксама гаварылі пра павышэнне статусу шматдзетнай сям'і ў грамадстве і больш шырокае асвятленне ў СМІ тэмы ўсынаўлення дзяцей, ролi веры ў духоўным станаўленні асобы дзіцяці.

Наталля Качанава: асаблівую ўвагу надала законам, якія спрыяюць развіццю статусу сям'і.

- Мы як заканадаўцы працуем над законапраектамі. У нас у краіне каля 2300 заканадаўчых актаў, якія дзейнічаюць на сённяшні дзень, і, вядома, асаблівую ўвагу мы ўдзяляем законам, якія спрыяюць развіццю статусу сям'і, — сказала Наталля Качанава.

Прыемным і нечаканым момантам заканчэння сустрэчы стала ўручэнне сем'ям падзячных лістоў ад імя старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі за яркі прыклад прыгажосці і дабрабыту сямейных адносін, вялікі ўклад ва ўмацаванне і развіццё спрадвечных сямейных каштоўнасцяў.

pvestnik.by