Мерапрыемствы, запланаваныя на гэтым тыдні, будуць спрыяць папулярызацыі бацькоўства, сямейных каштоўнасцяў. Найбольш значным рэспубліканскім мерапрыемствам стане форум "Размова аб важным: шчаслівая сям'я — моцная дзяржава". Арганізатарам выступае Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Форум адбудзецца 15 кастрычніка ў Полацку.
Пад эгідай Міністэрства аховы здароўя 18 кастрычніка адбудзецца рэспубліканскі круглы стол "Здаровая сям'я — моцная дзяржава" з узнагароджаннем пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу "Святасць нараджэння — 2024".
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны 21 кастрычніка запрашае на дыялогавую пляцоўку "Бацькоўства і кар'ера: як сумяшчаць?" з прэзентацыяй серыі відэаролікаў сацыяльнай тэлерэкламы "Бацькоўства: баланс сям'і і працы".
Пройдзе і мноства рэспубліканскіх конкурсаў. Так, 18-19 кастрычніка ў Жлобіне пройдзе фінал сямейнага конкурсу "Сям'я! Служым разам!", арганізатары Міністэрства ўнутраных спраў і Гомельскі аблвыканкам.
У тыдзень бацькоўскай любові адбудзецца і фінал творчага конкурсу сярод СМІ "Моцная сям'я — моцная дзяржава". Арганізатары конкурсу - Міністэрства інфармацыі і Беларускі саюз жанчын.
А таксама адбудзецца фестываль сямейных практык для выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі і іх бацькоў "СУПЕР сям'я". Арганізатар - Міністэрства адукацыі.
Непасрэдна ў Дзень маці і ў Дзень бацькі ва ўсіх храмах пройдуць малебны ў здароўе ўсіх маці і ў здароўе ўсіх бацькоў.