Навіны рэспублікі

13.05.2025

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і, пройдзе ў школах Беларусі 15 мая

Ва ўстановах адукацыі Беларусі 15 мая пройдзе адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале, паведамляе БЕЛТА.

12.05.2025

У Беларусі адкрыта больш за 145 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме "Сямейны капітал"

На 1 мая 2025 года для шматдзетных сем'яў адкрыта 145 880 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

08.05.2025

Сяўбу ранніх яравых і кукурузы на зерне завяршылі ў Беларусі

Аграрыі рэспублікі завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса і выканалі план па сяўбе кукурузы на зерне, агульная плошча, адведзеная пад гэту сельгаскультуру, склала 358,1 тыс. га. Аб прамежкавых выніках пасяўной кампаніі карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

07.05.2025

У Беларусі вызначылі парадак ацэнкі сацстандартаў у галіне транспарту

Як у Беларусі будуць ацэньваць выкананне нарматываў дзяржаўных сацстандартаў у галіне транспарту, вызначыла Міністэрства транспарту і камунікацый. Адпаведная інструкцыя зацверджана пастановай ведамства ад 31 студзеня 2025 года нумар 6, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

06.05.2025

У Беларусі завяршылі сяўбу цукровых буракоў

Аграрыі рэспублікі завяршылі сяўбу цукровых буракоў, агульная плошча, адведзеная пад сельгаскультуру, склала 107,5 тыс. га, заданне па сяўбе выканана на 100,3 працэнта. Аб прамежкавых выніках пасяўной кампаніі карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

05.05.2025

Факультатыў па кіраванні квадракоптарамі з'явіцца ў школах Беларусі

Новы факультатыў "Асновы кіравання квадракоптарамі" з'явіцца ў школах Беларусі з новага навучальнага года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

02.05.2025

Пасадку бульбы ў Беларусі выканалі больш як на палавіну

У Беларусі высаджана 11,4 тыс. га бульбы, што складае 57,6 працэнта ад плана. Прамежкавымі вынікамі пасяўной кампаніі з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліліся ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

30.04.2025

У сакавіку колькасць занятых у эканоміцы Беларусі павялічылася на 5,2 тыс.

У эканоміцы Беларусі ў сакавіку бягучага года былі заняты 4146,2 тыс. чалавек, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

26.04.2025

Забароны на наведванне лясоў уведзены ў 45 раёнах Беларусі

Забароны на наведванне лясоў уведзены ў 45 раёнах Беларусі. Гэта вынікае з даных інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

25.04.2025

Беларусь і ААЭ абмеркавалі супрацоўніцтва ў развіцці штучнага інтэлекту, лагістыцы і фінансах

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ААЭ Ігар Белы ўручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў ААЭ Амару Абейду аль-Хасану аль-Шамсі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.