"Амар аль-Шамсі цёпла павітаў пасла Беларусі і пажадаў яму паспяховай і плённай працы на карысць умацавання дружалюбных сувязей паміж дзвюма краінамі. У час сустрэчы бакі пацвердзілі зацікаўленасць у далейшым пашырэнні беларуска-эмірацкага супрацоўніцтва", - расказалі ў пасольстве.
Дыпламаты абмеркавалі графік маючых адбыцца двухбаковых мерапрыемстваў. Асаблівая ўвага ў размове была ўдзелена перспектыўным напрамкам узаемадзеяння ў такіх сферах, як развіццё штучнага інтэлекту, лагістыка, фінансы.