Работнікі аграпрамысловага комплексу пасеялі 73,1 працэнта яравых культур на плошчы амаль 1,7 млн га, у тым ліку сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса ўшчыльную наблізілася да фінішу - яна завершана на плошчы 574,6 тыс. га, што складае 99,9 працэнта ад плана. Пяць абласцей рэспублікі выканалі заданні па сяўбе ранніх яравых, у Віцебскай вобласці пасеяна 115,8 тыс. га (89,9 працэнта да плана). План па сяўбе кукурузы на зерне ў краіне выкананы на 95,5 працэнта. Усяго "царыцу палёў" на сённяшняе чысло высадзілі на плошчы 720,1 тыс. га, што складае 58,5 працэнта ад плана.
Дынамічна ідуць пасадкі бульбы і агароднінных культур. Так, караняплод аграрыі высадзілі на плошчы 13,7 тыс. га, што эквівалентна 69,4 працэнта ад запланаванага, а план па сяўбе агароднінных культур рэалізаваны на 79,8 працэнта, у тым ліку па цыбулі - на 70,2 працэнта. У рэгіёнах краіны закладваюцца новыя сады, работы па вясенніх пасадках выкананы на 97,4 працэнта ад плана, зыходзячы з плана на год - на 32,5 працэнта.
Глеба пад сяўбу яравых культур падрыхтавана на больш як 1,9 млн га, што складае 83,4 працэнта ад плана. Прадаўжаюць запасацца гаспадаркі і мінеральнымі ўгнаеннямі. Паводле даных на 5 мая, пад яравую сяўбу гэтага года назапашана 935,6 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 80,1 працэнта ад плана. Вядзецца таксама вапнаванне кіслых глеб (даламітавая мука неабходна для нейтралізацыі залішняй кіслотнасці і падтрымання аптымальнага глебавага асяроддзя), яно выканана на плошчы 82,8 тыс. га, што складае 33,3 працэнта ад плана. Прадаўжаюць уносіцца арганічныя ўгнаенні.