Навіны рэспублікі

04.02.2025

У Беларусі запусцілі лічбавую платформу для рэгіянальных ініцыятыў

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў стварыў анлайн-пляцоўку "рэгіянальная-ініцыятыва.бел", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі.

03.02.2025

Беларусь павысіла тарыфы на транспарціроўку нафты

Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 15 студзеня 2025 года нумар 1 "Аб тарыфах на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах" на 11 працэнтаў праіндэксаваны тарыфы па транзітнай транспарціроўцы нафты праз тэрыторыю Беларусі і для ўнутранага спажывання. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

31.01.2025

У Беларусі ўстаноўлены гранічна дапушчальныя тарыфы на ЖКП на 2025 год

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 студзеня падпісаў указ нумар 45, якім устаноўлены гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

30.01.2025

Аб'ём гандлю Беларусі з ЕС складае каля $8 млрд

Аб'ём гандлю Беларусі з Еўрапейскім саюзам складае каля $8 млрд. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў у інтэрв'ю выданню "Известия", паведамляе БЕЛТА.

29.01.2025

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 лютага ў Беларусі

З 1 лютага ў Беларусі павышаюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

28.01.2025

Інстытуты па стандартызацыі Беларусі і Узбекістана падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

Кіраўнікі інстытутаў па стандартызацыі Беларусі і Узбекістана Аляксандр Скуратаў і Даніёр Кадзіраў падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі і ацэнкі адпаведнасці. Падпісанне стала пунктам праграмы візіту дэлегацыі Узбекскага агенцтва па тэхнічным рэгуляванні пры Кабінеце Міністраў Узбекістана (Узстандарт) у Дзяржстандарт, паведамілі БЕЛТА ў БелДІСС.

27.01.2025

ЦВК плануе падвесці канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі 3 лютага

ЦВК плануе падвесці канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі 3 лютага, заявіў карэспандэнту БЕЛТА старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

24.01.2025

Беларусь рыхтуецца прэзентаваць прадукцыю і тавары на міжнародных выстаўках у Афрыцы

Беларусь рыхтуецца прэзентаваць прадукцыю і тавары на міжнародных выстаўках у Афрыцы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва УП "Белінтэрэкспа" БелГПП.

23.01.2025

За два дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі яўка грамадзян склала 17,67 працэнта

За два дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняло ўдзел 17,67 працэнта ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

22.01.2025

У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі яўка грамадзян склала 7,81 працэнта

У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь яўка грамадзян склала 7,81 працэнта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.