Вучэбная праграма заняткаў разлічана на вучняў 8-х і 9-х класаў. Чакаецца, што новы факультатыў будзе садзейнічаць папулярызацыі інжынерных прафесій і прыцягненню школьнікаў да тэхнічнай творчасці.
"Большую частку часу на занятках прысвецяць рабоце на віртуальным сімулятары і практыкаванням па кіраванні квадракоптарамі. Школьнікі атрымаюць комплекснае ўяўленне аб асновах аэрадынамікі, механікі і электронікі, вывучаць працэс праграмавання беспілотных лятальных апаратаў. Усё гэта дасць магчымасць яшчэ са школьнай парты развіць у дзяцей тэхнічнае мысленне і навыкі работы з сучаснымі тэхналогіямі, а таксама інжынерныя, вынаходлівыя і творчыя здольнасці", - расказалі ў ведамстве.
З метадычным матэрыялам педагогам, якія будуць весці факультатыў, дапамогуць спецыялісты Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка і Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.