Спецфонд Прэзідэнта выдзеліў лабараторыі ВДМУ сродкі на ўмацаванне матэрыяльнай базы

29.04.2022

На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы лабараторыі прафмайстэрства "Хірургічныя хваробы" Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (ВДМУ) накіравалі Br58 тыс. са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Лабараторыя з'явілася ў віцебскай медыцынскай ВНУ ў 2018 годзе. Тут займаюцца 45 студэнтаў старшых курсаў.

Тэхнічнае абсталяванне лабараторыі дапоўняць сімуляцыйныя трэнажоры для лапараскапіі, лапараскапічная стойка для выканання аперацый на жывых тканках у рэальных умовах і бінакулярная оптыка - ачкі, якія хірургі прымяняюць пры аперацыях на дробных структурах.

БелТА