Навіны вобласці

18.04.2023

Добраўпарадкаванне воінскага пахавання прайшло ў Віцебскім раёне

17 красавіка члены Віцебскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні воінскага пахавання нумар 4407 у Віцебскім раёне. На воінскім мемарыяле ўвекавечана 10,5 тыс. прозвішчаў воінаў Чырвонай Арміі.

17.04.2023

Дзве выставы майстроў народнай творчасці адкрылiся ў Віцебску

Выставы з узорамі вязаных у розных тэхніках вырабаў і работ майстроў Падсвільскага дома рамёстваў з Глыбоцкага раёна адкрылiся ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

14.04.2023

Кандытар Віцебскай духоўнай семінарыі выпекла 800 кулічоў

Напярэдадні Светлага Хрыстовага Уваскрэсення кандытар Віцебскай духоўнай семінарыі Святлана Арцюх выпекла каля 800 велікодных кулічоў.

13.04.2023

Лялечны тэатр у Віцебску паставіць спектакль без слоў «Дзюймовачка»

Беларускі тэатр "Лялька" ў Віцебску паставіць спектакль "Дзюймовачка" па аднайменнай казцы дацкага пісьменніка Ханса Крысціяна Андэрсена. Пастаноўка будзе ісці без слоў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА рэжысёр і акцёр тэатра Міхаіл Клімчук.

12.04.2023

Абласны абрад «Засеўкі» прайшоў у Аршанскім раёне

11 красавіка народным абрадам "Засеўкі" ў Аршанскім раёне дадзены старт пасяўной кампаніі ў Віцебскай вобласці. У цырымоніі прыняў удзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

11.04.2023

Ліпы, туі, штамбавыя расліны: Зелянбуд пачне высаджваць хмызнякі і дрэвы ў Віцебску 13 красавіка

Ліпы, туі і штамбавыя расліны зменяць Віцебск гэтай вясной. Высадку хмызнякоў і дрэў у абласным цэнтры пачнуць 13 красавіка падчас гарадской акцыі "Чысты чацвер", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар "Віцебскага Зелянбуда" Алег Сянькоў.

10.04.2023

Віцебскі тэатр «Лялька» адправіцца ў гастрольны тур па рэгіёне

Беларускі тэатр "Лялька" адправіцца ў гастрольны тур па Віцебскай вобласці ў маі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

07.04.2023

На выставе Маргарыты Шчамялёвай у Віцебску прадстаўлены работы аўтарскага тэкстылю

Каля 20 работ, выкананых у аўтарскай габеленавай тэхніцы, прадставіла Маргарыта Шчамялёва на выставе "Лічбы" ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

06.04.2023

Прэм'еры і тэатральны капуснік: «Свята «Лялькі» рыхтуюць у Віцебску

Паказ прэм'ер, тэатральны капуснік і забаўляльную праграму рыхтуюць да дня нараджэння Беларускага тэатра "Лялька" ў Віцебску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

05.04.2023

Народныя песні ў выкананні расійскай фолк-групы прагучалi ў Віцебскай абласной філармоніі

У Віцебскай абласной філармоніі выступіла расійская фолк-група "Кудзесы". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.