Навіны вобласці

06.09.2022

Дзень Саюзнай дзяржавы пройдзе ў дзіцячай здраўніцы «Жамчужына» Лепельскага раёна

Дзень Саюзнай дзяржавы пройдзе ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Жамчужына" Лепельскага раёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў здраўніцы.

05.09.2022

Раман Галоўчанка наведаў РУП «Талачынскі кансервавы завод»

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка з рабочай паездкай наведаў РУП "Талачынскі кансервавы завод" - адно са старэйшых беларускіх вінаробных прадпрыемстваў.

02.09.2022

У Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё ліцэя ВДУ імя П.М. Машэрава

1 верасня ў Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё ліцэя ВДУ імя П.М. Машэрава. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.

01.09.2022

Турысты з больш як 30 краін адпачываюць у санаторна-курортным комплексе «Пліса»

Турысты з больш як 30 краін - Беларусі, Расіі і дзяржаў Еўропы - прыязджаюць на адпачынак і аздараўленне ў санаторна-курортны комплекс "Пліса", які размяшчаецца ў Глыбоцкім раёне. Гасцей тут сустракаюць дзіўнай прыгажосці віды на лес і возера Пліса. Жылы будынак адначасова гатовы размясціць да 400 турыстаў. Да паслуг адпачывальнікаў - лазневы комплекс, лячэбны корпус, більярдавая, амфітэатр з крытай эстрадай, спартыўныя пляцоўкі для тэніса, валейбола, міні-футбола і многае іншае.

31.08.2022

«Пастаўскі малочны завод» за 7 месяцаў 2022 года нарасціў вытворчасць усіх відаў прадукцыі

ААТ "Пастаўскі малочны завод" - горадаўтваральнае прадпрыемства Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Тут вырабляюць сыры, натуральнамалочную прадукцыю і масла жывёльнага паходжання. За 7 месяцаў з пачатку 2022 года завод нарасціў вытворчасць усіх відаў прадукцыі. Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб'ёме вытворчасці маюць сыры. Значная частка сыру і масла пастаўляецца ў іншыя краіны. Доля экспарту па гэтых дзвюх пазіцыях складае 60 працэнтаў, па сыры - 90 працэнтаў. У прыярытэце - рынак Расіі, геаграфія продажаў - ад Смаленска да Іркуцка, Краснаярска і Далёкага Усходу. Рост замежных продажаў за 7 месяцаў 2022 года склаў 139 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2021-га. Завод прайшоў атэстацыю вытворчасці на адпаведнасць патрабаванням "Халяль", што дае зялёнае святло рэалізацыі ва Узбекістане, Казахстане, рэгіёнах Расіі з кампактным пражываннем мусульман.

30.08.2022

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам губернатара Віцебскай вобласці

29 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай сустрэчы са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Субоціным абмеркаваў ход уборачнай кампаніі, працу інтэграцыйных структур у АПК і вытворчасць айчынных вакцын.

29.08.2022

У СГВ «Мазалавагаз» правялі «Дажынкі»

СГВ "Мазалавагаз" Віцебскага раёна стала першай гаспадаркай у вобласці, дзе завяршылі ўборку збожжавых і правялі свята для аграрыяў. На "Дажынках" у "Мазалавагаз" павіншавалі перадавікоў вытворчасці і ўручылі ім заслужаныя ўзнагароды. Прысутны на свяце старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін павіншаваў аграрыяў і падзякаваў ім за ўдарную працу.

26.08.2022

У Віцебску прайшла абласная педагагічная канферэнцыя

25 жніўня ў Віцебску прайшла абласная педагагічная канферэнцыя работнікаў адукацыі і навукі "Выхаванне і навучанне асобы ва ўмовах сучасных адукацыйных тэндэнцый".

25.08.2022

Дыпламаты з розных краін сустрэнуцца ў таварыскім матчы ў Верхнядзвінскім раёне

У Верхнядзвінскім раёне 27-28 жніўня адбудзецца матч каманды футбольнага клуба "Дыпламат" з мясцовымі спартсменамі і пройдзе экскурсійная праграма. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

24.08.2022

Выязное пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў краін СНД пройдзе ў Віцебску 25 жніўня

Выязное пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці пройдзе 25 жніўня ў Віцебску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.