У Віцебску ўшанавалі маці, якія нарадзілі дзяцей у Дзень народнага адзінства. Павіншаваў іх старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Ад Беларускага саюза жанчын маці ўручыла падарункі старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання Марына Навіцкая.
Уборачная кампанія з'яўляецца рэальнай ацэнкай працы аграрыяў, і Віцебская вобласць вытрымала гэты экзамен дастойна. Такой думкай з журналістамі на абласным фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2022" у Глыбокім падзяліўся старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Дзень народнага адзінства ў гарадскім парку на вуліцы Савецкай у Оршы адкрыюць скульптурную кампазіцыю "Сям'я - залог міру". Аўтарам скульптурнай кампазіцыі з'яўляецца Юлія Заранкова, дачка ураджэнца Аршанскага раёна Вячаслава Заранкова, які быў ідэйным натхняльнікам праекта па стварэнні такога помніка.
14 верасня старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з актывам Бешанковіцкага раёна.
Міжнародны конкурс піяністаў City of Minerbio ў Італіі прынёс юнай новапалачанцы Соф'і Палякевіч галоўны прыз і шмат ўражанняў. Конкурс, які праходзіў у горадзе Мінербіа, стаў у Соф'і 56-м за яе музычную кар'еру.
12 верасня ў патрыятычны рэспубліканскі аўтапрабег "Сімвал адзінства" з Полацка адправіліся 42 аўтаэкіпажы. Традыцыйная акцыя, якая ў бягучым годзе ініцыявана рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Патрыёты Беларусі" і Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, узяла свой пачатак у старажытным Полацку невыпадкова. Беларуская дзяржава зараджалася на гэтых землях і для аўтапрабегу горад стаў сімвалічным зыходным пунктам.
На абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі", які пройдзе ў Глыбокім 17 верасня, прадставяць свае эксклюзіўныя сувенірныя работы навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа. Яны распрацавалі і пачалі выраб ручнікоў, камплектаў сталовай бялізны, бутаньерак, мужчынскіх кашуль, лялек і шмат чаго іншага з эмблемай фестывалю.
Манумент "Памяць", прысвечаны воінам-інтэрнацыяналістам і створаны віцебскім скульптарам Іванам Казаком, будзе ўстаноўлены ў гарадскім парку Багушэўска Сенненскага раёна.
У Копысі Аршанскага раёна 7-10 верасня праходзiць міжнародны пленэр народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Аршанскім райвыканкаме.
Першымі ўборку кукурузы на сілас пачалі ў Шумілінскім раёне. Тут сярэдняя ўраджайнасць складае 240 ц/га, а вышыня кукурузы дасягае больш за 2,5 м.