Філіял нумар 5 Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі (ВГЦП) адкрылі пасля рамонту. У будынка абнавіўся фасад, замянілі вокны і дзверы, адрамантавалі інжынерныя сеткі, правялі касметычны рамонт кабінетаў, добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю. У паліклініцы з'явілася інтэрактыўная рэгістратура.