ААТ "Віцязь" з'яўляецца адным з асноўных пастаўшчыкоў зарадных станцый для электрамабіляў у рэспубліцы. На прадпрыемстве асвоілі вытворчасць станцый розных магутнасцей і тыпаў падключэння да аўтамабіляў. Спецыялістамі выраблены доследны ўзор мабільнай электразараднай станцыі і ў бліжэйшым будучым яны разлічваюць запусціць такую мадэль у серыйную вытворчасць. За 2024 год выраблена 268 электразарадных станцый. Да 2028 года прадпрыемства разлічвае вырабіць каля 840 станцый рознай мадыфікацыі.