У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адбылася цырымонія ўручэння дыпломаў урача выпускнікам факультэта падрыхтоўкі замежных грамадзян па спецыяльнасці "лячэбная справа". Упершыню імі сталі 19 выпускнікоў зімовага прыёму з Бангладэш, Ганы, Індыі, Ірака, Емена, Лівана, Мальдыўскай Рэспублікі, Нігерыі, Пакістана, Шры-Ланкі і Эквадора.