Навіны вобласці

06.06.2025

900 гадоў веры. Святочныя ўрачыстасці прайшлi ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры ў Полацку

5 чэрвеня ў Полацку прайшлi ўрачыстасці, прымеркаваныя да 900-годдзя з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра. У Крыжаўзвіжанскім саборы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначалiў Боскую літургію ў саслужэнні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, архіпастыраў і духавенства. Ва ўрачыстасцях у Полацку прынялi ўдзел тысячы паломнікаў, свяшчэннікі, ігуменні манастыроў Беларусі і Расіі, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, грамадскіх аб'яднанняў.

05.06.2025

Рамонт дарог, электраацяпленне. Памочнік Прэзідэнта правёў прыём грамадзян і прамую лінію ў Гарадку

Пытанні рамонту дарог, жылога дома, гандлёвага забеспячэння ў вёсцы, падключэння электраацяплення разгледзеў на першым выязным асабістым прыёме грамадзян і прамой тэлефоннай лініі ў Гарадку памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч.

04.06.2025

"Гэта драйв і маса ўражанняў". Для чаго каля 7,5 тыс. дзяцей з Віцебскай вобласці пойдуць у студатрады

У Віцебску прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця трэцяга працоўнага семестра. Прадстаўнікі студатрадаў і раённых штабоў працоўных спраў з усяго паўночнага рэгіёна сабраліся на плошчы Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

03.06.2025

Інтэрактывы, квесты, спорт і музыка. Фестываль "Вытокі" пройдзе ў Паставах 5-7 чэрвеня

Спартыўна-культурны фестываль "Вытокі" пройдзе з 5 па 7 чэрвеня ў Паставах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.

02.06.2025

Дзіцячыя крэслы ў аўто і ўключаныя фары. Што правяралі супрацоўнікі ДАІ ў прафілактычным рэйдзе ў Віцебску

Язда з блізкім святлом фар, правілы перавозкі дзяцей у аўтамабілях - супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі прафілактычны рэйд у Віцебску ў рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

30.05.2025

Рэтра вечарына, літаратурны форум і флэшмоб. Як пройдзе Дзень горада ў Полацку

30 і 31 мая Полацк адзначыць Дзень горада пад дэвізам "Захоўваючы традыцыі - будуем будучыню". Што чакае ў святочныя дні жыхароў і гасцей старажытнага горада Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Полацкім райвыканкаме.

29.05.2025

Аздараўленне, спорт, творчасць. Больш за 44 тыс. дзяцей адпачнуць у летніх лагерах Віцебскай вобласці

Умацаваць здароўе, атрымаць масу ўражанняў і асвоіць новыя віды творчасці змогуць больш за 44 тыс. дзяцей з Віцебскай вобласці, якія будуць адпачываць у летніх дзённых і кругласутачных лагерах. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласным прадстаўніцтве Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.

28.05.2025

Добраўпарадкаванне, АПК. Якія задачы давядзецца вырашаць новаму памочніку Прэзідэнта па Віцебскай вобласці

У Віцебску прадставілі новага памочніка Прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці Уладзіміра Юргевіча. Да гэтага ён узначальваў Мінскі райвыканкам.

27.05.2025

Больш за 70 даследчыкаў у Полацку абмяркуюць ролю Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў гісторыі Беларусі

У Полацку 27-28 мая 2025 года пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя "Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у гісторыі і культуры Беларусі". Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Полацкім райвыканкаме.

26.05.2025

"Атлант" і Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні

Вынікам дзелавой сустрэчы генеральнага дырэктара ЗАТ "Атлант" Дзмітрыя Харытончыка і рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Юрыя Раманоўскага стала падпісанне пагаднення аб узаемадзеянні, мэта якога - прымнажэнне кадравага патэнцыялу айчыннага вытворцы халадзільнікаў і пральных машын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.