У Полацку ўзнагародзілі тых, хто дорыць цяпло і ўвагу людзям з абмежаванымі магчымасцямі

01.12.2023

У Полацкім райвыканкаме напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь адбылося ўзнагароджанне тых, хто дорыць цяпло і ўвагу людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

Падзячныя лісты старшыні Полацкага райвыканкама за актыўную жыццёвую пазіцыю, асабісты ўклад у абарону агульных правоў і інтарэсаў грамадзян з інваліднасцю былі ўручаны Ігару Насуха, Віктару Салодкаму, Маргарыце Дараўко.

Узнагароды ўручыла Святлана Валюшкіна, намеснік старшыні райвыканкама.

Музычным падарункам стаў выступ навучэнцаў узорнай эстраднай студыі «Трэлькі» СШ №6.

Фота Віктара Чарняўскага.

https://www.pvestnik.by