У Полацку прайшла ўрачыстая цырымонія прыняцця ваеннай прысягі навабранцамі в/ч 5524

13.11.2023

У Полацку на плошчы Свабоды прайшла ўрачыстая цырымонія прыняцця ваеннай прысягі навабранцамі в/ч 5524. Больш за 80 юнакоў прынеслі клятву на вернасць Радзіме.

Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Любімаў, старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, прадстаўнікі вайсковых часцей, сілавых структур, грамадскіх аб'яднанняў і духавенства.

Першым маладых людзей з важным этапам у іх жыцці павіншаваў кіраўнік паўночнага рэгіёну.

– Прыняцце прысягі не проста фармальнасць. З сённяшняга дня вы становіцеся абаронцамі, вы пакляліся перад сваімі таварышамі, роднымі і ўсёй краінай, што будзеце абараняць яе, аберагаць і ахоўваць, што б ні здарылася. Жадаю з годнасцю пайсці гэты перыяд, - даваў наказ навабранцам Аляксандр Міхайлавіч.

Камандзір вайсковай часці 5524 Аляксандр Аляксеенка падкрэсліў, што перад юнакамі зараз стаіць галоўная задача - абараняць Радзіму, свой народ.

- З прыняццем ваеннай прысягі дзяржава і народ давяраюць вам сваю сучаснасць і будучыню, - падсумаваў афіцэр.

Звярнуўся да прысутных і Андрэй Любімаў:

– Вы перасягнулі важную мяжу ў сваім жыцці, вы сталі ў адзін шэраг з тымі, хто доўгія гады абараняў і абараняе нашу дзяржаву. Будзьце вартыя старэйшых таварышаў.

Па традыцыі склаўшайся на полацкай зямлі любая добрая справа павінна пачынацца з малітвы. Святар храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Дзімітрый Аўсіевіч благаславіў вайскоўцаў.

Па-сапраўднаму гэты дзень стаў хвалюючым і для бацькоў навабранцаў, якія з гонарам глядзелі на сваіх узмужнеўшых сыноў. Мама аднаго з салдат Наталля Праннік адзначыла, што літаральна за пару тыдняў хлопцы пасталелі.

– Важна, каб сыны памяталі, што мы ганарымся імі, чакаем іх і вельмі любім, — сказала жанчына.

Радавы Станіслаў Бармінаў упэўнены, што ён з баявымі таварышамі ўжо прайшоў добрую падрыхтоўку і гатовы годна несці службу ў в/ч 5524.

Урачыстае мерапрыемства завяршылася па-сямейнаму цёпла. Навабранцы сустрэліся са сваімі роднымі, якіх не бачылі некалькі тыдняў. Моцныя абдымкі, слёзы шчасця, сяброўскія навучанні. А наперадзе хлопцаў чакае сапраўдная школа мужнасці.

Фота Віктара Чарняўскага.

https://www.pvestnik.by