3 ліпеня - асаблівы дзень у гісторыі нашай краіны. Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — знак свабоды, нацыянальнага гонару і адзінства, памяць аб стойкасці і бясстрашнасці абаронцаў Айчыны.
Удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Альберту Уладзіслававічу Збароўскаму сёлета споўніцца 100 гадоў. Але і ў такім салідным узросце ён далучаецца да патрыятычных акцый, якія праводзяцца ў Полацку.
Час няўмольна аддаляе падзеі, але беражліва захоўвае памяць — пра подзвіг салдат, якія вызвалілі 4 ліпеня 1944 года ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Полацк. Гісторыя нашага горада багатая гераічнымі падзеямі. Асабліва каштоўныя звесткі аб апошніх баях за наш старажытны горад, які праз 80 гадоў горда і ўпэўнена глядзіць наперад.
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае ўручэнне медалёў былым непаўналетнім вязням фашызму да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У Полацкім рэгіёне працягваецца ліквідацыя наступстваў непагадзі.
На пасаду начальніка Полацкага падраздзялення МНС прызначаны падпалкоўнік унутранай службы Валянцін Іванавіч Баравікоў, якую раней займаў начальніка Докшыцкага раённага аддзела па НС.
Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Полацкага райвыканкама з 26 чэрвеня 2024 года праводзяць рэгулярныя рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, выяўлення фактаў парушэнняў працоўнай дысцыпліны на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу і кантролю нясення службы вартавой аховай. Мэтай названых мерапрыемстваў з'яўляецца прафілактыка і спыненне крадзяжу маёмасці ў аграпрамысловым комплексе, забеспячэнне належнага стану правапарадку і дысцыпліны ў працоўных калектывах.
Тысячы беларускіх эканамістаў у гэту нядзелю адзначаць сваё прафесійнае свята. Хтосьці з іх трымае руку на пульсе ўстановы, прадпрыемства або арганізацыі, а ў кагосьці поле дзейнасці значна больш шырокае…
2 ліпеня 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Стома Аляксандр Мікалаевіч правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Полацкім раённым выканаўчым камітэце (г. Полацк вул. Талстога, д. 6. каб. 106) з 9:00 да 10:00.
25 чэрвеня з 9.00 да 16.00 будзе праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы цэнтралізаванай абвесткі Віцебскай вобласці.