Гуляць так гуляць, спявалі "Сябры". І хто з гэтым стане спрачацца? Сёння ў Беларусі гулянне з размахам у сто тысяч чалавек. "Марафон адзінства" прымае Орша. Можна нават без білета!
Сіноптыкі прагназавалі холад і мокры снег, але здарылася інакш. А можа справа ў сіле думкі? І надвор'е, і настрой тут зусім не хмурныя.
На марафоне смачна кормяць і весела забаўляюць. Гастранамічныя і творчыя пляцоўкі - ля Лядовай арэны. Тут і праверка сіл для тых, хто малодшы.
І знаёмства з адметнасцю гэтага марафону - для ўсіх. Выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі ля ўсходніх варот Беларусі - асаблівы сімвал памяці. У ліпені 1941 года пад Оршай упершыню былі выпрабаваныя легендарныя "Кацюшы". Пра гэта ведаюць і мясцовыя, і госці!
"Марафон адзінства" ўпершыню не абмежаваўся адным толькі горадам. Майстар-клас музыкантаў Ваеннай акадэміі сабраў аншлаг у Барані – паўтысячы гледачоў.
Фінальны акорд па традыцыі прайшоў на лядовай арэне. Так, многія жыхары Оршы бачылі шоу па тэлевізары, але вось так на свае вочы – зусім іншыя адчуванні. Хіты артыстаў беларускай эстрады, кранальныя нумары і натхняючыя кампазіцыі. Можна заслухацца, але ўжо праз тыдзень марафон чакаюць у Баранавічах.