Да ўвагі карыстальнікаў касавага абсталявання!

10.12.2024

Работа ў Рэспубліцы Беларусь па замене касавага абсталявання, якое адпавядае новым патрабаванням, праводзіцца са снежня 2022 г. у мэтах выканання Саюзнай праграмы па інтэграцыі інфармацыйных сістэм маркіроўкі, зацверджанай Дэкрэтам Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ад 04.11.202 № 6 "Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021 - 2023 гады", і выканання ўзятых на сябе Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў у рамках інтэграцыйных працэсаў.

Для гэтага неабходна завяршыць работы па замене (абнаўленні) касавага абсталявання:

- да 1 студзеня 2025 года - у суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць продаж маркіраваных тавараў;

- да 1 красавіка 2025 года - у астатніх суб'ектаў.

Калі сёння не прыняць неабходныя меры па замене або абнаўленні касавага абсталявання, то заўтра ўжо можна сутыкнуцца з шэрагам праблем, у тым ліку чэргі і працяглыя чаканні ў цэнтрах тэхнічнага абслугоўвання і ў аператараў праграмных кас, якія не дазволяць да запланаваных тэрмінаў абнавіць касавае абсталяванне.

Звяртаем увагу, што з 01.01.2025 РУП "Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах" уводзіць розныя тарыфы для карыстальнікаў СККА.

У выпадку падлучэння да СККА з 01.01.2025 касавага абсталявання, якое не адпавядае патрабаванням заканадаўства, кошт паслуг па яго падлучэнні і рэгістрацыі ў СККА будзе складаць 199,80 рублёў (цяпер складае 3,18 рублёў), інфармацыйнае абслугоўванне ў СККА будзе складаць 26,10 рублёў (цяпер складае 5,22 рублёў).

З 1 ліпеня 2025 года за выкарыстанне касавага абсталявання, якое не адпавядае новым патрабаванням, будзе прымяняцца адміністрацыйная адказнасць: на індывідуальнага прадпрымальніка - да 100 БВ, а на юрыдычную асобу - да 200 БВ.

Звяртаем увагу, што пытанне аб пераносе тэрмінаў пераходу на новае касавае абсталяванне не разглядаецца!

10 12 24 13