Па добрай традыцыі кіраўнікі ўсіх узроўняў дзяржаўнай улады, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў прыйдуць з падарункамі ў дзіцячыя дамы-інтэрнаты, прытулкі, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання, апякунскія, прыёмныя, шматдзетныя сем'і і павіншуюць юных беларусаў з навагоднімі святамі. Урачыстае адкрыццё акцыі адбудзецца ў Віцебску. Далей марафон добрых спраў падхопіць уся краіна. Асноўнай падзеяй стане традыцыйная ёлка ў Палацы Рэспублікі з удзелам Кіраўніка дзяржавы. На свяце збяруцца больш за 2 тысячы дзяцей з розных куткоў Беларусі.
На працягу месяца ва ўсіх рэгіёнах краіны будуць арганізаваны святочныя паказы, навагоднія ранішнікі, забаўляльна-гульнявыя і канцэртныя праграмы, чэленджы і фестывалі. Акцыя "Нашы дзеці" працягнецца да 15 студзеня 2025 года.
Так, толькі летась яна ахапіла больш за мільён рабят, якія атрымалі падарункі і ўвагу. Было выдаткавана 6,5 мільёна рублёў на падарункі, падтрымку сем'яў і пансіянатаў, дзе выхоўваюцца дзеці.
У працяг з 26 снежня стартуе акцыя "ад усёй душы", якая летась закранула больш за 330 тысяч пенсіянераў.
- Нам важна захаваць міжпакаленчую сувязь маладых і пажылых людзей, якія ўтрымалі краіну і перадаюць яе ў надзейныя рукі нашай моладзі, нашай будучыні,— падкрэсліў намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.