Навіны рэгіёну

24.08.2021

Скарбонка ўзнагарод Полацкай дзіцяча-юнацкай школы папоўнілася 10 медалямі

Юныя спартсмены Полацкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы на першынстве Віцебскай вобласці па бегу на лыжаролерах і кросе заваявалі 10 медалёў, у тым ліку 5 залатых. Спаборніцтвы прайшлі 15-16 жніўня ў г. Гарадок.

24.08.2021

Колькі трэба заплаціць за карыстанне камплектам падручнікаў у надыходзячым 2021/2022 навучальным годзе

Ужо праз пару тыдняў школьнікі зноў сядуць за парты. Пакуль дзеці атрымліваюць асалоду ад апошніх летніх дзён, іх бацькі займаюцца падрыхтоўкай да школы.

24.08.2021

У Полацкім раёне ратавальнікі знайшлі пенсіянера, які заблудзіўся ў лесе

21 жніўня ў 11-45 у службу ратавання Полацкага раёна паступіла паведамленне аб тым, што ў лясным масіве паблізу в.Бецкае Полацкага раёна заблудзіўся мужчына.

24.08.2021

З 1 верасня павышаюцца працоўныя пенсіі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня падпісаў Указ № 317 «Аб павышэнні пенсій». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.

24.08.2021

Андрэй Праневіч прадстаўляе Полатчыну на Паралімпіядзе-2021. Хварэем за нашых!

Палачанін Андрэй Праневіч, чэмпіён Паралімпійскіх гульняў 2016 года па фехтаванні на шпагах, у гэтыя дні знаходзіцца ў Японіі.

19.08.2021

Прамая тэлефонная лінія

26 жніўня бягучага года, у чацвер, прамую тэлефонную лінію правядзе начальнік аддзела ўнутраных спраў Полацкага райвыканкама, палкоўнік міліцыі Петкун Вячаслаў Алегавіч.

19.08.2021

Полацкае аддзяленне паштовай сувязі па праспекце Францыска Скарыны будзе працаваць па новым графіку

Полацкі РУПС Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» паведамляе: з мэтай вывучэння попыту на паслугі паштовай сувязі, а таксама для прасоўвання і набліжэння паслуг сувязі да карыстальнікаў, часова з 6 верасня 2021 года аддзяленне паштовай сувязі Полацк-15, размешчанае па адрасе пр-т Францыска Скарыны, будзе працаваць у наступным рэжыме:

19.08.2021

У Полацку ў мікрараёне Аэрапорт пачалося будаўніцтва новага дзіцячага сада

У раёне №3 мікрараёна Аэрапорт, на пляцоўцы, дзе пачаты работы па ўзвядзенні новага дзіцячага садка, былі забіты першыя палі.

18.08.2021

Да ведама выбаршчыкаў!

24 жніўня 2021 г. з 09.00 да 11.00 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 27 Святлана Уладзіміраўна Адзінцова правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

18.08.2021

Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ўпраўлення

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Полацкага райвыканкама (далей – упраўленне) інфармуе, што пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ўпраўлення, запланаванае на 16.00 20 жніўня 2021 года, у сувязі з вытворчай неабходнасцю пераносіцца на 11.00 24 жніўня 2021 г.