Віншаванне з Днём жанчын ад полацкіх улад

09.03.2022

Дарагія палачанкі і жыхаркі Полацкага раёна, віншуем Вас з Днём жанчын!

Гэты дзень напоўнены падарункамі і кветкамі, самымі добрымі пачуццямі да нашых мам, жонак, дочак, сясцёр, калег па працы.

Неацэнная ваша роля ў развіцці аховы здароўя і адукацыі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, культуры і навукі, сістэмы дзяржаўнага кіравання і бізнесу. Вы з'яўляецеся захавальніцамі сямейных каштоўнасцяў і перадаеце іх падрастаючаму пакаленню. Дзякуй за вашу жыццёвую мудрасць, працавітасць, прафесіяналізм.

Дарагія жанчыны! Жадаем вам дабрабыту, шчасця, кахання і пяшчоты. Няхай ваша жыццё заўсёды будзе сонечным, добрым і прыгожым, як надыёшоўшая вясна!

І.І.Марковіч,
старшыня Полацкага райвыканкама.
І.Ф.Грыбовіч,
старшыня Полацкага райсавета дэпутатаў.

Жанчына заўсёды шматгранная: мілая і сціплая, дабрая і шчодрая, разумная і практычная, патрабавальная і прынцыповая. Яна здольна захапляць сваёй прыгажосцю. Менавіта вы, дарагія жанчыны, найлепшыя ў свеце. Вы беражэце хатнюю ўтульнасць, дасягаеце поспехаў у прафесійнай дзейнасці і пры гэтым застаецеся яркімі, непаўторнымі і жаноцкімі. Вас адрознівае здольнасць беззапаветна кахаць, глыбока суперажываць, клапаціцца аб блізкіх.

Дарагія жанчыны, няхай атмасфера свята напоўніць кожны дзень вашага жыцця, падзяка і клопат атачаюць вас, а вясна прынясе натхненне і поспех, выкананне жаданняў і надзей, любоў і гармонію, мудрасць і невычэрпную энергію.

Са святам вас!

Т.Г.Палушкіна,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з выдатным вясновым святам — Днём жанчын!

Кожны з нас захоўвае ў душы памяць пра бацькоўскi дом і дзяцінства. І ўсё гэта звязана з імем Маці. Яе абсалютнае каханне - галоўная абарона і аснова дабрабыту.

Сучасная жанчына — апора не толькі сям'і, але і дзяржавы, яна дабіваецца заслужаных поспехаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.

Усё гэта ў поўнай меры адносіцца і да прадстаўніц Полаччыны. Мы ўдзячныя вам за важкі ўклад у развіццё ўсіх сфер жыццядзейнасці. Асаблівая падзяка жанчынам старэйшага пакалення, якія вынеслі нягоды ваенных гадоў, нялёгкі пасляваенны час.

Мілая жанчына! Жадаем здароўя, душэўнага цяпла, міру, дабрабыту! Будзьце заўсёды шчаслівыя і каханыя!

С.В.Адзінцова, Н.М.Шаўчук,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

https://www.pvestnik.by/?p=84149