У адпаведнасці з пунктам 2 Палажэння аб парадку прадстаўлення звестак для вядзення дзяржаўных балансаў запасаў карысных выкапняў і геатэрмальных рэсурсаў нетраў, зацверджанага гэтай пастановай, недракарыстальнікамі, якiм прадастаўлены горны адвод для здабычы карысных выкапняў, выкарыстання геатэрмальных рэсурсаў нетраў і (або) геалагічны адвод для правядзення разведкі і (або) пробнай эксплуатацыі радовішчаў вуглевадародаў або асобных буравых свідравін, штогод да 15 сакавіка прадастаўляюцца рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству «Беларускі дзяржаўны геалагічны цэнтр» звесткі за справаздачны год:
-аб колькасці, напрамках выкарыстання, ступені вывучанасці або прамысловым асваенні запасаў кожнага віду карысных выкапняў і (або) геатэрмальных рэсурсаў нетраў, іх здабычы, стратах, руху запасаў карысных выкапняў і (або) геатэрмальных рэсурсаў нетраў;
-аб прадукцыі, атрыманай недракарыстальнікамі пры здабычы і першаснай апрацоўцы (ачыстцы, узбагачэнні) карыснага выкапня, яго кошту і сабекошту.
Азнаёміцца з тэкстам Палажэння аб парадку прадстаўлення звестак для вядзення дзяржаўных балансаў запасаў карысных выкапняў і геатэрмальных рэсурсаў нетраў і формай прадастаўлення названых звестак можна на афіцыйным сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.