Мінпрыроды вызначыла месцы і ўмовы прамысловага вылаву вугра

09.03.2022

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе:

Пастановай Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 21.02.2022 № 19, якая ўступае ў сілу з 3 сакавіка 2022 года, вызначаны месцы і ўмовы прамысловага вылаву вугра без выканання прамысловай меры ў рыбалоўных угоддзях у 2022 годзе.

Усталяваны:

- пералік вадацёкаў, на якіх ажыццяўляецца прамысловы вылаў вугра без выканання прамысловай меры стацыянарнымі пасткамі;

- пералік вадаёмаў у радыусе не больш за 250 м ад месцаў упадзення, вытоку вадацёкаў або злучэння з іншымі воднымі аб'ектамі, на якіх ажыццяўляецца прамысловы вылаў вугра без выканання прамысловай меры пераноснымі пасткамі з ячэяй не менш 16 мм;

-пералік вадацёкаў, на якіх ажыццяўляецца прамысловы вылаў вугра без захавання прамысловай меры пераноснымі пасткамі з ячеzй не менш за 16 мм.

Прамысловы вылаў вугра без выканання прамысловай меры ажыццяўляецца ў Віцебскай вобласці з 10 красавіка па 8 чэрвеня 2022 г.