Паважаныя жыхары і госці г. Полацка і Полацкага раёна!

10.03.2022

Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама інфармуе: з 5 па 25 сакавіка 2022 года органамі ўнутраных спраў праводзіцца асноўны этап комплексу дадатковых мер, накіраваных на папярэджанне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя.

У рамках комплексу мер асаблівая ўвага будзе нададзена асобам, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца прафілактычны ўлік за правапарушэнні ў стане алкагольнага ап'янення, у тым ліку здзейсненыя ў адносінах да членаў сям'і, а таксама раней судзімых за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы супраць жыцця і здароўя грамадзян.

Таксама, калі вы падвергліся сямейнаму гвалту альбо сталі сведкам дадзенага факта вам дапамогуць:

Праваахоўныя органы. Калі вы падвяргаліся сямейнай жорсткасці, звярніцеся ў праваахоўныя органы па тэлефонах 42-32-02 або 102.

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У штаце цэнтра маюцца псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, якія дапамогуць разабрацца ў сітуацыі, якая склалася (тэл. 46-17-95).

Медыцынскія ўстановы. Калі Вы пацярпелі ад фізічнага гвалту, звярніцеся за медыцынскай дапамогай, зафіксуйце пабоі. У далейшым заключэнне лекара дапаможа пакараць злачынцу.

Памятаеце! Вы не самотныя - ёсць людзі, якія гатовы аказаць вам дапамогу і падтрымаць вас. Гвалт у сям'і можна спыніць!