Стацыянарная выстаўка
У Краязнаўчым музеі Полацка працуе выстаўка «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка». Яна прысвячаецца тым палачанам, для якіх на першым месцы заўсёды былі прафесіяналізм і працаздольнаць, адказнась і перажыванне за агульную справу. Ганаровыя грамадзяне Полацка жылі ў розныя гады: пасляваеннага ўзнаўлення, пераўтварэння Полацка ў буйны прамысловы цэнтр рэспублікі, адраджэння нацыянальнай самасвядомасці і гістарычнай памяці. За паўстагоддзе званне «Ганаровы грамадзянін горада Полацка» атрымала 36 чалавек розных сфер дзейнасці: ад простага слесара да дырэктара прадпрыемства, кіраўніка самага высокага рангу. Але кім бы ні працавалі ганаровыя грамадзяне, усіх іх яднае адно – любоў і павага да Полаччыны, дзеля якой яны жылі, жывуць і будуць жыць...