Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае палачан на майстар-клас па стварэнню драўлянага магніта з вышыўкай

16.09.2022

17 верасня ў 14.00 супрацоўнікі Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашаюць палачан на чарговы цікавы майстр-клас па стварэнню магніта з вышыўкай, якая паўтарае матывы традыцыйнага арнаменту вопраткі і ручнікоў Паазер’я.

Падчас майстар-класа “Арнаменты Паазер’я” вы не толькі зможаце зрабіць унікальны магніт, але і пазнаёміцеся з гісторыяй і сэнсам беларускага арнаменту.

Колькасць месцаў абмежаваная, абавязковы папярэдні запіс па тэл. 46-30-41.

https://www.pvestnik.by/?p=91022