У 24 раёнах Беларусі захоўваюцца абмежаванні на наведванне лясоў. Гэта вынікае з даных інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Мітынг-рэквіем у мемарыяльным комплексе "5-ы полк" у Віцебску сабраў малалетніх вязняў, прадстаўнікоў абласной і гарадской улады, праваахоўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь, якія ўшанавалі памяць ахвяр фашызму, загінулых у канцэнтрацыйных лагерах. У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх лагераў удзельнікам мітынгу нагадалі, што на тэрыторыі Віцебшчыны акупанты стварылі дзясяткі месцаў прымусовага ўтрымання і знішчэння людзей - лагеры для ваеннапалонных і мірных жыхароў, гета, турмы, у якіх загінулі звыш 150 тыс. савецкіх грамадзян.
На рэспубліканскім суботніку, паводле папярэдніх даных, сабрана каля Br16,5 млн, што на Br2 млн больш, чым у мінулым годзе. Такія лічбы прывёў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак пасля ўдзелу ў суботніку на пляцоўцы мемарыяльнага комплексу Курган Славы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
11 красавіка рашэннем ААН устаноўлены Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе вязні Бухенвальда на чале з інтэрнацыянальным палітычным цэнтрам паднялі ўзброенае паўстанне, у выніку якога захапілі лагер і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў.
8 красавіка адбылася ўрачыстая цырымонія провадаў на заслужаны адпачынак намесніка начальніка Полацкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўніка міліцыі Гарноўскага Аляксандра Альфрэдавіча.
Прапанова лёгкай высокааплатнай працы за мяжой, без вопыту, стажу і прадастаўлення дакументаў аб адукацыі, бясплатны праезд да месца працы, заключэнне дагавора па прыбыцці ў іншую краіну – усе гэтыя ўмовы могуць апынуцца падманам.