Абмежаванні на наведванне лясоў захоўваюцца ў 24 раёнах Беларусі

15.04.2025

У 24 раёнах Беларусі захоўваюцца абмежаванні на наведванне лясоў. Гэта вынікае з даных інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Абмежаванні на наведванне лясных масіваў уведзены ў Капыльскім, Салігорскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці. У Гродзенскай вобласці абмежаванні актуальны для Воранаўскага, Лідскага, Шчучынскага, Мастоўскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Свіслацкага, Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў, а ў Гомельскай вобласці - Лельчыцкага. У Брэсцкай вобласці абмежаванні закранулі Столінскі, Лунінецкі, Пінскі, Ганцавіцкі, Іванаўскі, Драгічынскі, Бярозаўскі, Пружанскі, Ляхавіцкі, Баранавіцкі, Івацэвіцкі раёны.

Свабодна хадзіць у лясы можна ва ўсіх астатніх раёнах гэтых абласцей, а таксама на тэрыторыі ўсёй Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Абмежаванні ўведзены ў сувязі з устанаўленнем трэцяга класа пажарнай небяспекі.

Аператыўна сачыць за данымі аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах. Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў трэба азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.

БелТА