Бяспечны спосаб выезду за мяжу на заробкі!

11.04.2025

Прапанова лёгкай высокааплатнай працы за мяжой, без вопыту, стажу і прадастаўлення дакументаў аб адукацыі, бясплатны праезд да месца працы, заключэнне дагавора па прыбыцці ў іншую краіну – усе гэтыя ўмовы могуць апынуцца падманам.

Таму, адпраўляючыся на заробкі за мяжу, старанна праверце наймальніка і ўмовы працы да ад'езду!

Для грамадзян Рэспублікі Беларусь існуе два спосабы працаўладкавання за мяжой: самастойна і пры садзейнічанні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з працаўладкаваннем за межамі Рэспублікі Беларусь.

Спіс юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем за межамі Рэспублікі Беларусь размешчаны на сайце mvd.gov.by (Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь/Працоўная міграцыя/Інформ ліцэнзіятаў/Спіс юр. асоб і ІП, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем за межамі РБ).

Найбольш бяспечным спосабам выезду на працу за мяжу з'яўляецца выезд пры садзейнічанні ліцэнзіятаў, г.зн. юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на права ажыццяўлення дзейнасці, звязанай з працаўладкаваннем за межамі Рэспублікі Беларусь. Наяўнасць ліцэнзіі накладвае на юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць садзейнічанне ў працаўладкаванні грамадзян за мяжой, шэраг абавязацельстваў.

Калі Вы вырашылі самастойна выехаць за межы краіны з мэтай працаўладкавання, то НАСТОЙЛІВА РЭКАМЕНДУЕМ:

  • паведаміць падраздзяленню па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства або месцы знаходжання аб даце, мэце выезду з Рэспублікі Беларусь, а таксама паведаміць аб замежным наймальніку, умовах працы і пражывання, уключаючы парадак аплаты працы і сацыяльнага забеспячэння;
  • у выпадку заключэння працоўнай дамовы ў Рэспубліцы Беларусь да выезду ў дзяржаву працаўладкавання – прадставіць копію працоўнай дамовы, заключанай з замежным наймальнікам у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі;
  • бясплатна атрымаць інфармацыю ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі аб палажэннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб знешняй працоўнай міграцыі, парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь;
  • у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь – атрымаць інфармацыю аб месцазнаходжанні і нумарах тэлефонаў дыпламатычных прадстаўніцтваў або консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь у дзяржаве працаўладкавання (пры іх наяўнасці), аб міжнародных арганізацыях, якія ажыццяўляюць абарону правоў, свабод і законных інтарэсаў працоўных-эмігрантаў;
  • у дыпламатычных прадстаўніцтвах дзяржавы працаўладкавання ўдакладніць умовы ўезду і патрабаванні пры працаўладкаванні;
  • паведаміць сваім блізкім аб ад'ездзе.
  • Калі ў вас узніклі сумневы наконт ад'езду за мяжу, Вы можаце звярнуцца ва ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкама па адрасе: г. Віцебск, пр. Фрунзэ, 41-А (прыём грамадзян ажыццяўляецца ў панядзелак, аўторак, чацвер і пятніцу з 08.00 да 13.00) альбо па тэлефоне 60-34-90.

Начальнік АГІМ
Полацкага РАУС І.А. Маскаленка