У 1958 годзе тут быў адкрыты комплекс збудаванняў, прысвечаны героям і ахвярам Бухенвальда. У красавіку 1945 года былі вызваленыя таксама вязні Заксенхаўзена, Дахау і Равенсбрука. Асвенцым, Майданек, Трэблінка, Бухенвальд і шмат іншых месцаў.
За свае злачынствы фашысты адказалі на міжнародным судовым працэсе ў Нюрнбергу, які праходзіў з 20 лістапада 1945 па 1 кастрычніка 1946 года. Адкрытыя суды па найбольш жорсткіх ваенных злачынствах былі праведзены ў гарадах савецкіх рэспублік, у тым ліку ў Мінску, Бабруйску, Віцебску і Гомелі.
Паводле дадзеных Генеральнай пракуратурs Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 578 лагераў смерці. Найбольш буйныя з іх знаходзіліся ў Мінску — у раёне Нямігі і Трасцянцы, а таксама ў Азарычах, Гомелі, Полацку і Бабруйску. У іх было знішчана каля 3 млн мірных жыхароў.