Аляксандр Альфрэдавіч нарадзіўся ў г. Міёры, дзе правёў сваё дзяцінства і скончыў школу. Пасля чаго паступіў у Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт на машынабудаўнічы факультэт і пасля яго заканчэння працаваў кантралёрам Наваполацкага гарадскога аддзела аб'яднання "Ахова" пры МУС Рэспублікі Беларусь. У лістападзе 2000 года будучы падпалкоўнік міліцыі першы раз надзеў пагоны, стаўшы міліцыянерам-кіроўцам таго ж аддзела. У красавіку 2003 года Аляксандр Альфрэдавіч стаў афіцэрам, перавёўшыся ў аддзел унутраных спраў Наваполацкага гарвыканкама на пасаду інспектара групы экалагічнага нагляду аддзялення ДАІ. У далейшым па 2017 год праходзіў службу на розных пасадах у аддзеле ДАІ (інспектарам ДПС, старшым інспектарам па арганізацыі дарожнага руху, старшым інспектарам па адміністрацыйнай практыцы).
У 2017 годзе Аляксандр Альфрэдавіч быў прызначаны на яго першую кіруючую пасаду: намеснік начальніка аддзела ДАІ – начальнік МРЭА ДАІ Полацкага РАУС.
На гэтым яго кар'ерны рост не скончыўся. У чэрвені 2022 ён быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Полацкага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні. На гэтай пасадзе Аляксандр Альфрэдавіч прапрацаваў 3 гады, стаўшы сапраўдным сімвалам стабільнасці і надзейнасці. За час сваёй службы ён бездакорна выконваў свае абавязкі, дзякуючы яго ініцыятыве ўсе ідэалагічныя мерапрыемствы аддзела праведзены на вышэйшым узроўні. Ён заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу, выслухаць і падтрымаць, а самае галоўнае – на вясёлай ноце ўрэгуляваць усе цяжкія моманты.
Цёплыя словы, тэматычныя песні і віншаванні ў гэты дзень былі адрасаваны віноўніку ўрачыстасці.
Словы падзякі прагучалі ад намесніка начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўніка міліцыі Завадскага Сяргея Уладзіміравіча: "Шчыра дзякуем Вам за службу! Хачу адзначыць не толькі прафесійныя якасці Аляксандра Альфрэдавіча, але і яго чалавечыя якасці – дабрыню, спагадлівасць і непадробную цікавасць да лёсаў людзей. Вы той чалавек, які заўсёды жыў жыццём аддзела і адстойваў інтарэсы сваіх супрацоўнікаў".
Павіншаваў імянінніка з важнай падзеяй у жыцці афіцэра намеснік упраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Мальчэўскі Вячаслаў, які раней служыў з ім у адным з падраздзяленняў ДАІ. Ён адзначыў, што Аляксандр Альфрэдавіч з'яўляецца прафесійным, добрасумленным, сумленным і прыстойным супрацоўнікам, а, самае галоўнае, чалавекам з вялікай літары.
Надзейны тыл - залог поспеху ва ўсіх пачынаннях. Словы шчырай падзякі і ўдзячнасці таксама гучалі ў адрас жонкі віноўніка ўрачыстасці. Юлія Аляксандраўна заўсёды з разуменнем ставілася да службовых будняў мужа і падтрымлівала яго ў любой сітуацыі.
Сам віноўнік урачыстасці падзякаваў усім прысутным і адзначыў, што ніякія дасягненні не былі б магчымыя без падтрымкі калег і падкрэсліў важнасць каманднай работы.
Старшы інспектар ГIГС
Полацкага РАУС В. С. Касянкова




















