"Шэсце пакаленняў", парад войскаў Віцебскага гарнізона, інтэрактыўныя пляцоўкі, канцэрты, песенны флэш-моб - Віцебск адсвяткаваў 80-годдзе Вялікай Перамогі. Да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны жыхары і госці горада ўсклалi вянкі і кветкі. Каля памятнага месца адбыўся ўрачысты мітынг. У горадзе былi арганізаваны розныя інтэрактыўныя пляцоўкі, праводзiлася выстаўка ваеннай тэхнікі.

На 1 мая 2025 года для шматдзетных сем'яў адкрыта 145 880 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У маладым скверы Працоўнай славы ў Оршы на ўрачыснай цырымоніі з удзелам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Сергяенкі заклалі капсулу часу з пасланнем нашчадкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аграрыі рэспублікі завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса і выканалі план па сяўбе кукурузы на зерне, агульная плошча, адведзеная пад гэту сельгаскультуру, склала 358,1 тыс. га. Аб прамежкавых выніках пасяўной кампаніі карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Серада, 07 мая 2025 18:11

Беражы веласiпед

Штодня міліцэйскія зводкі папаўняюцца фактамі крадзяжоў веласiпедаў, часам за дзяжурныя суткі аб падобнага вiду крадзяжах заяўляюць не аднойчы.

Бизнесмен, Заслуженный тренер Республики Беларусь, тренер-преподаватель учреждения «Республиканский центр олимпийской подготовки по паралимпийским и дефлимпийским видам спорта».

У Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання 7 мая ў 15.00 адкрыецца выстава ваенна-патрыятычных клубаў, атрадаў і школьных музеяў Віцебскай вобласці "Мы гэтай памяці верныя", прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Як у Беларусі будуць ацэньваць выкананне нарматываў дзяржаўных сацстандартаў у галіне транспарту, вызначыла Міністэрства транспарту і камунікацый. Адпаведная інструкцыя зацверджана пастановай ведамства ад 31 студзеня 2025 года нумар 6, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Старонка 71 з 644