Вайна стала суровым выпрабаваннем для мільёнаў людзей. Дзякуючы гераізму нашых салдат, працаўнікоў тылу і ўсіх, хто не шкадаваў сябе дзеля агульнай перамогі, мы сёння можам з гонарам гаварыць пра мір, свабоду і незалежнасць.
На жаль, нам зноў даводзіцца сутыкацца з канфліктамі і выклікамі, пагражаючымі чалавецтву, менавіта таму асабліва важна памятаць пра каштоўнасць падораных нам усім правоў на мірнае жыццё і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Няхай дух Вялікай Перамогі натхняе вас на новыя здзяйсненні, на стваральную працу, на абарону тых святынь, за якія змагаліся нашы продкі. Слава, гонар і нізкі паклон абаронцам Айчыны!
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, міру і дабра.
Са Святам! З Днём Перамогі!
Наталля Качанава,
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспубліка Беларусь