Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч 28 мая прыняў дэлегацыю Рэспублікі Судан на чале з міністрам энергетыкі і нафты Мухідзінам ан-Наімам Саідам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У Віцебску прадставілі новага памочніка Прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці Уладзіміра Юргевіча. Да гэтага ён узначальваў Мінскі райвыканкам.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені - сакавіку 2025 года дасягнуў $23,4705 млрд і вырас на 1,8 працэнта да аналагічнага перыяду 2024-га. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

У Полацку 27-28 мая 2025 года пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя "Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у гісторыі і культуры Беларусі". Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Полацкім райвыканкаме.

Аграрыі рэспублікі завяршылі сяўбу яравых культур: яны высаджаны на плошчы звыш 2,3 млн га, што адпавядае 101,1 працэнта да плана. Выканана і заданне па сяўбе кукурузы. Аб апошніх навінах цяперашняй пасяўной кампаніі карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Панядзелак, 26 мая 2025 18:03

"Прамая лінія" і асабісты прыём

28 мая 2025 г. у г. Полацку (Полацкі раённы выканаўчы камітэт,) з 14.00 да 16.00 будзе праводзіцца "прамая лінія" і асабісты прыём Завержанцам Дзмітрыем Васільевічам, начальнікам Наваполацкага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, з жыхарамі рэгіёну.

Любы жадаючы зможа бясплатна атрымаць кансультацыі прафсаюзных юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў.

Вынікам дзелавой сустрэчы генеральнага дырэктара ЗАТ "Атлант" Дзмітрыя Харытончыка і рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Юрыя Раманоўскага стала падпісанне пагаднення аб узаемадзеянні, мэта якога - прымнажэнне кадравага патэнцыялу айчыннага вытворцы халадзільнікаў і пральных машын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Беларусь падпісала рэкордную колькасць кантрактаў на выстаўцы MILEX-2025 у Мінску, агульная сума якіх перасягнула $390 млн. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу "Першы інфармацыйны" расказаў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус.

Старонка 67 з 644