30 і 31 мая Полацк адзначыць Дзень горада пад дэвізам "Захоўваючы традыцыі - будуем будучыню". Што чакае ў святочныя дні жыхароў і гасцей старажытнага горада Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Полацкім райвыканкаме.
Права выкупу арэнднага жылля ў Беларусі прапануецца ўвесці ў населеных пунктах да 20 тыс. чалавек. Гэта прадугледжана праектам нарматыўнага прававога акта, прадстаўленага Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку. Аб дэталях прапануемых навацый на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы расказаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
З 1 верасня 2021 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.03.2021 №107 "Аб біяметрычных дакументах" у Беларусі ўведзены новыя фарматы дакументаў, якія сведчаць асобу і біяметрычных дакументаў для ўезду і выезду з Рэспублікі Беларусь.
02 чэрвеня 2025 года заканчваецца тэрмін выплаты падаходнага падатку, вылічанага па выніках дэкларавання даходаў, атрыманых фізічнымі асобамі ў 2024 годзе.
Законам Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2024 № 365-З індывідуальным прадпрымальніку (прычым, незалежна ад віду дзейнасці, які ён ажыццяўляе) прадастаўлена магчымасць працягнуць сваю дзейнасць шляхам стварэння камерцыйнай арганізацыі ў спрошчаным парадку без прыпынення дзейнасці, з пераходам усіх правоў і абавязкаў да створанай ім камерцыйнай арганізацыі.
З 01.01.2026 да разгляду падатковымі органамі будуць прымацца заявы на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, накіраваныя толькі праз адзіны партал электронных паслуг (далей - АПЭП).
Замена касавага абсталявання знаходзіцца на завяршальным этапе.
Урачыстае святкаванне 900-годдзя Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў Полацку і дня памяці нябеснай заступніцы зямлі беларускай прападобнай Еўфрасінні Полацкай адбудзецца 4-5 чэрвеня.
Умацаваць здароўе, атрымаць масу ўражанняў і асвоіць новыя віды творчасці змогуць больш за 44 тыс. дзяцей з Віцебскай вобласці, якія будуць адпачываць у летніх дзённых і кругласутачных лагерах. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласным прадстаўніцтве Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.