Зламыснікаў не спыняе нi наяўнасць крапежных трасоў, дамафонаў у пад'ездах жылых дамоў, нi магчымасць быць заспетымі на месцы злачынства. Часцяком крадзяжы веласiпедаў адбываюцца ва ўмовах невідавочных, што значна ўскладняе іх расчыненне.
Прадметам замаху ў асноўным з'яўляюцца як горныя веласіпеды, так і звычайныя.
У сваёй большасці – гэта крадзяжы, здзейсненыя свабодным доступам, калі гаспадар пакідае власiпед у пад'ездзе свайго дома альбо ў тамбуры перад кватэрай.
Можа здацца дзіўным: вакол - суседзі, традыцыйныя бабулі на лаўках, для якіх ніводны незнаёмец не пройдзе не заўважаным. Аднак з практыкі відаць, што суседская ўзаемадапамога - з'ява рэдкая. Шмат хто жыве па прынцыпе: "мая хата з краю".
Вельмі часта кажуць, а для чаго міліцыя, няхай раскрываюць, прыцягваюць да адказнасці – гэта яе святы абавязак. Само сабой зразумела, і такіх прыкладаў нямала. Супрацоўнікі міліцыі прыкладуць усе свае сілы, уменні і навыкі, але хацелася б спытаць, навошта шукаць непрыемнасці там, дзе іх можна пазбегнуць?
У сувязі з павелічэннем колькасці крадзяжоў веласіпедаў, якія ўчыняюцца шляхам свабоднага доступу, аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама пераканаўча просіць грамадзян не забываць аб выкананні элементарных правілаў, прытрымліваючыся якіх, вы зможаце зберагчы сваю маёмасць ад злачынных замахаў і захаваць добры настрой:
- знаходзячыся ў кватэры, заўсёды замыкайце на ключ уваходныя дзверы ў тамбур, які вядзе да вашай кватэры, дзе стаіць ваш веласiпед;
- выходзячы з кватэры, нават на некалькі хвілін, таксама замыкайце на ключ уваходныя дзверы тамбура, які вядзе да вашай кватэры;
- не пакідайце веласiпед у пад'ездах, на пляцоўках, а размяшчайце іх у сябе ў кватэрах (у пярэднім пакоі, на балконе і да т.п.);
- падтрымлівайце сяброўскія адносіны з усімі жыхарамі дома. Яны дапамогуць Вам ажыццявіць узаемнае назіранне за кватэрамі адзін аднаго, гэта дапаможа засцерагчы вашу маёмасць;
- трос з замком, які знаходзіцца на ім, не заўсёды дапамагае пазбегнуць крадзяжу веласiпеда, бо злачынцы рыхтуючыся да злачынства карыстаюцца не хітрымі прыстасаваннямі і з лёгкасцю перакусваюць трос;
- наведваючы месцы масавага збору грамадзян (супермаркеты, кафэ і да т.п.), не пакідайце без нагляду свае рэчы, спадзеючыся на прыстойнасць навакольных.
Таму адзіная магчымасць зберагчы свой веласiпед у гадзіны, калі Вы яго не эксплуатуеце - пакідаць яго ў кватэры ці на балконе. Нават калі ў Вас у кватэры мала месца для захоўвання веласiпеда, перш чым выставіць яго на пляцоўку падумайце, ці каштуюць вызваліўшыяся 1,5 метра ў калідоры тых негатыўных эмоцый, якія вы выпрабуеце пры выяўленні згубы Вашага сродку перасоўвання.
Заўсёды памятайце, што захаванасць вашай маёмасці шмат у чым залежыць ад вашай пільнасці.
Не будзьце саўдзельнікам таго, хто вас абкрадае. Калі ўлічыць, што часцяком, злодзеем чалавека робяць абставіны, паспрабуйце, прынамсі, не даваць яму такой магчымасці.
Намеснік начальніка Полацкага РАУС –
начальнік міліцыі
грамадскай бяспекi Аляксей Вячаслававіч Шатуха